Прэмію Ежы Гедройца атрымаў Уладзімір Арлоў

Прэмію Ежы Гедройца атрымаў Уладзімір Арлоў

Літаратурную прэмію імя Ежы Гедройца сёлета атрымаў Уладзімір Арлоў. Яго ўзнагародзілі за зборнік аповесцяў “Танцы над горадам”. У якасці прыза яму ўручылі чэк на 5000 еўра.

Другое месца дасталася Альгерду Бахарэвічу за 900-старонкавую кнігу “Сабакі Еўропы”. На трэцім месцы — Вінцэсь Мудроў са зборнікам апавяданняў “Забойца анёла”.

У шорт-ліст прэміі Гедройца сёлета таксама трапілі Адам Глобус з кнігай “Сям’я”, Анка Упала з кнігай “На заснежаны востраў” і Павел Севярынец са сваім творам “Беларусалім”.

Прэмія імя Ежы Гедройца ўручаецца ў Беларусі з 2012 года. Яе ўладальнікамі былі Павел Касцюкевіч, Уладзімір Някляеў, Ігар Бабкоў, Віктар Казько, Макс Шчур і Зміцер Бартосік.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі