Прэс-сакратар Лукашэнкі: Функцыянеры скруцілі нашых вазочнікаў і забралі сцягі

Прэс-сакратар Лукашэнкі: Функцыянеры скруцілі нашых вазочнікаў і забралі сцягі

У каментары журналістам прэс-сакратар Лукашэнкі Наталля Эйсмант распавяла дэталі плана, з якім ехала на Паралімпіяду беларуская зборная. Па яе словах, дзеянні Фомачкіна, які ўзняў расійскі сцяг не планаваліся, бо сцяг мусілі ўзняць іншыя спартоўцы.

Эйсмант: "Паводле маёй інфармацыі, сама цырымонія, працэдура вынасу расійскага сцяга нашай дэлегацыяй павінна была выглядаць зусім інакш: за нашым асноўным сцяганосцам-вазочнікам у дэлегацыі ехалі яшчэ чатыры вазочнікі. І менавіта ў іх пры выездзе на стадыён былі два вялікія сцягі — беларускі і расійскі. Менавіта яны мусілі везці побач гэтыя сцягі на чале беларускай дэлегацыі. Але міжнародныя спартыўныя функцыянеры, ня доўга думаючы, скруцілі нашых алімпійцаў-вазочнікаў, забралі ў іх гэтыя сцягі і не дазволілі людзям ціха, спакойна і мірна выказаць сваё меркаванне".

Па словах Эйсмант, гэты факт абурыў кіраўніка Беларусі. Таксама яна перадала абурэнне Лукашэнкі тым, што Міжнародны Паралімпійскі камітэт пазбавіў акрэдытацыі Андрэя Фомачкіна. Менавіта гэты спартовы чыноўнік вынес сцяг расійскай зборнай на адкрыцці Паралімпіяды.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі