Фомачкіна няма ў спісе ўзнагароджаных Лукашэнкам удзельнікаў Паралімпіяды

Фомачкіна няма ў спісе ўзнагароджаных Лукашэнкам удзельнікаў Паралімпіяды

13 снежня Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, якім адзначыў заслугі некалькіх дзясяткаў беларускіх спартсменаў і трэнераў, удзельнікаў Еўрапейскіх гульняў 2015 года ў Баку, Алімпіяды і Паралімпіяды ў Рыа-дэ-Жанейра, "за дасягненне высокіх спартыўных вынікаў" і за "вялікі асабісты ўклад ў развіццё фізічнай культуры і спорту".  

Ордэн Айчыны III ступені атрымаюць плывец Ігар Бокій (на Паралімпіядзе ў Рыа-дэ-Жанейра ён заваяваў 6 залатых і 1 срэбраны медаль), алімпійскі чэмпіён па скачках на батуце Уладзіслаў Ганчароў і яшчэ 5 чалавек. Ордэн Пашаны атрымаюць 8 чалавек, сярод іх — плыўчыха Аляксандра Герасіменя, кідальнік молата Іван Ціхан, тэнісіст Уладзімір Самсонаў. Тры чалавекі ўганараваныя медалём "За працоўныя заслугі". Чацвёра чалавек сталі заслужанымі майстрамі спорту, яшчэ чацвёра — заслужанымі трэнерамі.

У спісе ўзнагароджаных не аказалася беларускага спартыўнага чыноўніка Андрэя Фомачкіна, які на ўрачыстым адкрыцці Паралімпіяды пранёс расійскі сцяг. Раней Лукашэнка яго ўчынак ацэньваў станоўча.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі