Мінспорту дагэтуль не вырашыла пытанне з "кватэрай Фомачкіна"

Мінспорту дагэтуль не вырашыла пытанне з "кватэрай Фомачкіна"

Як паведаміў Андрэй Фомачкін у размове з Еўрарадыё, пра лёс падоранай яму падмаскоўнай кватэры ён пакуль нічога не ведае. "Я застаюся на працы ў Мінспорту і не збіраюся пакідаць пасаду. Я ўвогуле не разумею, чаму вас гэтая тэма цікавіць... Куды больш важная, напрыклад, тэма правільных парковак для інвалідаў", ― сказаў Андрэй Фомачкін.

У прэс-службе Мінспорту Еўрарадыё паабяцалі пракаментаваць сітуацыю з кватэрай, якую чыноўніку падарылі пасля адкрыцця Параалімпійскіх гульняў у Рыа-дэ-Жанэйра. Там Фомачкін, які знаходзіўся ў складзе беларускай дэлегацыі, дастаў і некалькі метраў нес за плячыма сцяг Расіі, зборная якой была адхілена ад гульняў. Паводле заканадаўства, чыноўнік не можа прыняць дарагі падарунак ― кватэра павінна перайсці ў дзяржаўную ўласнасць. 

 

Аднак за два дні афіцыйны каментар ад Мінспорту так і не быў атрыманы. У юрыдычным аддзеле ведамства Еўрарадыё сказалі, што "пытаннем маскоўскай кватэры Андрэя Фомачкіна" не займаліся і "каментаваць гэтае пытанне не будуць".

Кватэру ў Падмаскоўі начальніку аддзела зімовых відаў спорту Міністэрства спорту і турызму Беларусі Андрэю Фомачкіну падарыў прэзідэнт групы кампаній "Сапсан", расійскі аўтагоншчык Сяргей Шмакаў. Рашэннем адмыслова створанай камісіі яна павінны быць перададзеная дзяржаве.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі