Прэс-службу кіраўніка Беларусі зноў ачоліў Сяргей Пялюшкевіч

Прэс-службу кіраўніка Беларусі зноў ачоліў Сяргей Пялюшкевіч

Прэс-службу кіраўніка Беларусі зноў ачоліў Сяргей Пялюшкевіч. Ён змяніў на гэтай пасадзе Андрэя Папова, інфармуе БелаПАН.

Як паведамляла Еўрарадыё, Пялюшкевіч працаваў на Першым канале Беларускага радыё. Прэс-службу Аляксандра Лукашэнкі ён упершыню ўзначаліў у лютым 2013-га, але ў чэрвені 2014 года перайшоў на працу ў рэдакцыю газеты "СБ. Беларусь сегодня" на пасаду намесніка галоўнага рэдактара (у прэс-службе яго замяніў згаданы Папоў).

Варта адзначыць, што кіраўнік прэс-службы кіраўніка дзяржавы і прэс-сакратар кіраўніка дзяржавы — гэта розныя пасады. З лістапада 2014 года прэс-сакратаром Аляксандра Лукашэнкі з'яўляецца Наталля Эйсмант.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі