Прэзентацыя на Еўрарадыё: беларускамоўны сінгл "Не веру" ад "Дай Дарогу!"

Прэзентацыя на Еўрарадыё: беларускамоўны сінгл "Не веру" ад "Дай Дарогу!"

Гурт "Дай Дарогу!" прадстаўляе на Еўрарадыё першую ў сваёй амаль 20-гадовай гісторыі песню на беларускай мове "Не веру". Па словах лідара калектыву Юрыя Стыльскага, ад гурта такога кроку даўно чакалі, і вось, момант надышоў.

Спампаваць песню

"Неяк мяне прабіла. Магчыма, таму, што я наглядзеўся розных дакументальных ролікаў на Youtube, натхніўся і вырашыў сказаць праўду. Гэта песня пра адчуванні і перажыванні беларусаў, а таксама вынік перажытага. Можна сказаць, што мне было прыемна працаваць з мовай: карані ёсць карані. Да таго ж, я адкрыў для сябе новы буквар. Таму, магчыма, гэта будзе не адзіная наша песня па-беларуску", — інтрыгуе лідар “Дай дарогу!”.

Песня "Не веру" традыцыйна была запісаная на хатняй студыі Стыльскага. Канцэртная прэзентацыя трэка адбудзецца падчас штогадовай музычнай прэміі "Даём рады", дзе 27 лютага апроч "Дай Дарогу!" выступяць :B:N:, Dzieciuki i Neuro Dubel, а Еўрарадыё падвядзе музычныя вынікі 2015 года.

Квіткі можна набыць у гарадскіх касах, а таксама на сайце Kvitki.by.

Кошт: танцпол — 270 тысяч

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі