Прэзентацыя на Еўрарадыё: кліп на песню “Отравлены мозги” “Дай Дарогу!”

Гурт “Дай Дарогу!” прэзентуе кліп на песню “Отравлены мозги”. Трэк выйшаў яшчэ ў 2012 годзе на альбоме “Сквозь говно”, з якім брэсцкія панкі ўзялі намінацыю “Альбом года” і “Гурт года” на прэміі “Даём рады”. 

“Юру Стыльскага ў асноўным усе ведаюць, як такога брутальнага таварыша, які вельмі таленавіта ўскрывае сацыяльную тэму, але ў яго ёсць і такі лірычны бок, — тлумачыць выбар песні рэжысёр кліпа Уладзімір Ёдаў. — Мне падаецца, што акурат гэты трэк здольны раскрыць і паказаць гэты іншы бок творчасці “Дай Дарогу!”. Ну, і гэта песня проста мяне вельмі зачапіла”.

Праца над відэа цягнулася больш за два гады, бо праект быў некамерцыйным і займацца ім даводзілася ў вольны час.

“Спачатку адзнялі адну гісторыю ў павільёне з дзяўчынай, потым праз пэўны час іншую гісторыю з музыкамі ў полі, ну, і ўвесь час даздымалі нейкія дадатковыя кадры, — тлумачыць зацягнутасць вытворчасці кліпа Уладзімір Ёдаў. — Потым сутыкнуліся з пытаннямі па графіцы, як высветлілася, не ўсё там проста, калі працуеш з сімуляцыяй дыму… Карацей, ганарыцца тым, што так зацягнулі, няма чаго, хутчэй варта ганарыцца тым, што ўсё ж такі мы гэты кліп выдалі”. 

Нагадаем, у чэрвені “Дай Дарогу!” выклалі ў інтэрнэт альбом “Дай Дарогу!”, які стаў паслядоўнікам “Сквозь говно”. Лайтовы рэліз брэсцкіх панкаў можна бясплатна спампаваць у найлепшай якасці тут.

Вытворчасць кліпа: Jodov Studio


Рэжысёр, аператар, кампоўзінг ― Уладзімір Ківачук, Уладзімр Ёдаў


3D Графіка: Лявон Галабурда, Уладзімір Ківачук


аператарская група: Андрэй Васілевіч, Дзяніс Калабынін


святло: Андрэй Васілевіч


Стыліст: Вольга Баброва


Цярульнік, візажыст: Злата


У галоўнай ролі: Яна Грынева, Юры Стыльскі


музыкі: Кірыл Скам'ін, Ігар Гусеў


Асобныя падзякі: Людміла Вільчэўская, Ната Н.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі