Прэзідэнцкія выбары ў Расіі прызначаны на 17 сакавіка

Уладзімір Пуцін кіруе Расіяй трэцяе дзесяцігоддзе

Уладзімір Пуцін кіруе Расіяй трэцяе дзесяцігоддзе / dw.com

Прэзідэнцкія выбары ў Расіі прызначаны на 17 сакавіка 2024 года. У чацвер адпаведную пастанову прыняў Савет Федэрацыі РФ.

Упершыню прэзідэнцкія выбары могуць прайсці падчас вайны. Мяркуецца, што асноўным кандыдатам улады будзе дзейны прэзідэнт Уладзімір Пуцін (сам ён яшчэ не аб'яўляў пра свой удзел). Яму 71 год. Рэальных апанентаў да выбараў проста не дапусцяць. Тыя, хто мог бы пазмагацца з Пуціным, альбо за кратамі, альбо за мяжой.

Ва Украіне таксама вясной 2024-га мусілі б прайсці прэзідэнцкія выбары. Але ўлады пакуль не рашыліся іх праводзіць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі