Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падпісаў Акт аб дэмакратыі для Беларусі
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп / Прэс-служба Белага дома
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падпісаў Акт аб дэмакратыі для Беларусі. Ён стаўся ўключаны ў пакет заканадаўчых актаў H.R. 133, сітуацыі ў Беларусі прысвечана 35 старонак дакумента.
Гэтым жа пакетам зацверджаны федэральны бюджэт ЗША на 2021 год. Аб падпісанні паведаміў намеснік прэс-сакратар Белага дома Джад Дзір.
President @realDonaldTrump has signed H.R. 133, an Act making consolidated appropriations for the fiscal year ending September 30, 2021, providing coronavirus emergency response and relief, and for other purposes.
— Judd Deere (@JuddPDeere45) December 28, 2020
"Акт аб дэмакратыі, правах чалавека і суверэнітэце Беларусі 2020 года" быў зацверджаны сенатам 21 снежня. Ён уключае ў сябе заклік да новых выбараў; прызнанне Каардынацыйнай рады законным інстытутам для ўдзелу ў дыялогу аб мірнай перадачы ўлады; заклік вызваліць усіх палітычных зняволеных і падтрымлівае памкненне беларусаў да свабоды веравызнання.
Акрамя гэтага дакумент дазваляе дапамогу ў прасоўванні дэмакратыі і грамадзянскай супольнасці ў Беларусі і аказваць падтрымку беларускім СМІ і прадстаўнікам IT-сектара. Дакумент патрабуе ад ЗША стратэгіі па прасоўванні вяшчання, свабоды інтэрнэту і доступу да інфармацыі.
Таксама дакумент замацоўвае пазіцыю, што ЗША не прызнаюць уключэння Беларусі ў Саюзную дзяржаву з Расіяй.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.