Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп працягнуў санкцыі ў дачыненні ўладаў Беларусі
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп працягнуў санкцыі ў дачыненні Беларусі. Ён працягнуў дзеянне ўказа Джорджа Буша-малодшага ад 2006 года, які з’явіўся ў адказ на парушэнні ў нашай краіне правоў чалавека і правядзенне недэмакратычных выбараў. У дакуменце адзначаецца, што “дзеянні і палітыка некаторых прадстаўнікоў ураду Беларусі і іншых асоб працягваюць падрываць дэмакратычныя працэсы і інстытуты ў краіне”, інфармуе прэс-служба Белага дома. Таксама адзначаецца, што кіраўніцтва Беларусі працягвае “парушаць правы чалавека, што ўяўляе надзвычайную пагрозу нацыянальнай бяспецы і знешняй палітыцы ЗША”. Пра працягненне санкцый Трамп праінфармаваў Кангрэс.
Як вядома, пад санкцыі трапляюць прадстаўнікі ўлады Беларусі, якім забараняецца ўезд на тэрыторыю ЗША, іх рахункі ў амерыканскіх банках блакуюцца.