Продажы новых аўто ў Беларусі па-ранейшаму падаюць

Лідар продажаў — аўтамабілі Geely беларускай зборкі / facebook.com/geelycenterminsk
Лідар продажаў — аўтамабілі Geely беларускай зборкі / facebook.com/geelycenterminsk

Продажы новых машын у Беларусі па-ранейшаму скарачаюцца. У студзені салоны прадалі 756 легкавых аўтамабіляў, што на 46% менш, чым у снежні.  Пра гэта расказалі ў Беларускай аўтамабільнай асацыяцыі. "У першым месяцы новага года аўтамабільны рынак працягнуў падзенне", — канстатаваў старшыня праўлення БАА Сяргей Варывода.

Нязменным лідарам продажаў з'яўляецца Geely. У студзені 2023 года было прададзена 543 аўтамабілі гэтай маркі. На другім месцы размясцілася LADA, на трэцім — кітайскі JAC.

Усяго на беларускім рынку зараз прадстаўлена 11 брэндаў, 34 мадэлі — гэта ў 4 разы менш, чым год таму. Пры гэтым 14 з 34 мадэляў — кітайскія.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі