Просьба падключыць авіяцыю да дзяжурства на межах зыходзіла ад Мінска

ТУ-22М3 Паветрана-касмічных сіл Расіі / Ілюстрацыйнае фота​
ТУ-22М3 Паветрана-касмічных сіл Расіі / Ілюстрацыйнае фота​

У чацвер на нарадзе з кіраўніцтвам Саўміна Аляксандр Лукашэнка паведаміў, што прасіў Мінабароны Расіі праз прэзідэнта краіны Уладзіміра Пуціна падключыцца да дзяжурства на межах Беларусі і Саюзнай дзяржавы. 

У выніку Расія накіравала да межаў стратэгічныя бамбардзіроўшчыкі ў суправаджэнні беларускіх знішчальнікаў.

"Мы павінныя пастаянна маніторыць сітуацыю на мяжы. Няхай пішчаць, крычаць. Так, гэта бамбардзіроўшчыкі, якія здольныя несці ядзерную зброю. Але ў нас няма іншага выйсця. Мы павінныя бачыць, што яны там робяць за межамі", — цытуе словы Лукашэнкі ягоная прэс-служба.

Як паведамляла Еўрарадыё, 10 лістапада беларуская СПА адпрацавала ўзаемадзеянне з расійскімі вайскоўцамі. У неба была паднятая знішчальная авіяцыя Беларусі, з расійскага боку выкарыстоўваліся два самалёты ТУ-22М3 Паветрана-касмічных сіл РФ. Мінабароны Беларусі заявіла, што палёты стратэгічных бамбардзіроўшчыкаў цяпер будуць рэгулярнымі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі