"Проста сказалі збіраць рэчы": Ціманоўская пра выгнанне з Алімпіяды ў Токіа

Крысціна Ціманоўская
Крысціна Ціманоўская

Беларуская бягуха Крысціна Ціманоўская пракаментавала Еўрарадыё выгнанне з Алімпіяды. "Мне проста сказалі збіраць рэчы і ляцець дадому", — расказала яна.

У гэты момант спартоўка знаходзілася ў аэрапорце ў Токіа. Па яе словах, туды яе прывезлі двое ўдзельнікаў беларускай дэлегацыі: "псіхолаг і яшчэ нехта з НАК". Яны прывялі яе ў зону вылету і збіраліся пасадзіць на рэйс да Стамбула.

Аднак пра сітуацыю стала вядома. У зону вылету прыблі валанцёры і паліцыя. "Цяпер я знаходжуся з паліцыяй. Пакуль яны вырашаюць, што рабіць", — піша Еўрарадыё спартоўца.

На пытанне пра тое, ці баіцца яна вяртацца ў Беларусь, Ціманоўская адказала: "Так". Яна плануе папрасіць палітычнага прытулку ў Еўропе.

Напярэдадні Ціманоўская рэзка раскрытыкавала беларускіх спартыўных чыноўнікаў. Па яе словах, праз тое, што беларускія бягухі з эстафетнай каманды 4 па 400 метраў не здалі дастатковую колькасць допінг-тэстаў, іх не дапусцілі да ўдзелу ў Алімпійскіх гульнях. "Затыкнуць дзірку" вырашылі спартоўцай, якая збіралася бегчы толькі дыстанцыі 100 і 200 метраў. Эстафета — не яе від спаборніцтваў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі