Пры сутычках фанатаў "Спартака" і "Атлетыка" ў Більбао загінуў паліцыянт

Пры сутычках фанатаў "Спартака" і "Атлетыка" ў Більбао загінуў паліцыянт

Вулічныя сутычкі паміж фанатамі "Спартака" і "Атлетыка" адбыліся ў Більбао перад пачаткам футбольнага матча 1/16 фіналу Лігі Еўропы, піша by.tribuna.com

Асобныя групы фанатаў "Спартака" хадзілі па горадзе ў пошуках заўзятараў іспанскага клуба. Потым спартакаўскія фанаты прайшлі маршам па вуліцах горада і ўвязаліся ў сутычкі з удзелам паліцыі. Удзельнікі бойкі з абодвух бакоў выкарыстоўвалі бутэлькі, шкляныя прадметы і фаеры. Паліцыя затрымала пяць чалавек, трое з іх — расіяне.

Паведамляецца, што пры сутычках загінуў паліцыянт — у яго здарыўся сардэчны прыступ. 

У выніку бойкі ў адзін са шпіталёў Більбао былі дастаўленыя пяць чалавек, трое з іх — расійскія фанаты. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі