Пры ўездзе ў Латвію з Беларусі тэст на COVID-19 будуць рабіць на мяжы

Правілы ўезду ў Латвію адкарэктавалі з-за імклівага распаўсюджвання штаму "дэльта" / leesider.livejournal.com
Правілы ўезду ў Латвію адкарэктавалі з-за імклівага распаўсюджвання штаму "дэльта" / leesider.livejournal.com

Пры ўездзе ў Латвію з Беларусі і Расіі тэст на COVID-19 можна будзе зрабіць прама ў пункце пропуску. Гэта будзе абавязковай умовай для ўезду, калі на руках не апынецца вынікаў свежага даследавання. Калі тэст, зроблены на мяжы будзе станоўчым, грамадзяніна чакае ізаляцыя ў адной з латвійскіх гасцініц. Такое рашэнне прыняў урад Латвіі, паведамляе ТАСС.

Новы парадак пачне дзейнічаць з 12 ліпеня. Пакуль жа падарожнік, які не мае на руках тэсту, можа ўехаць у Латвію, але абавязаны прайсці даследаванне на працягу 24 гадзін. Рашэнне не пускаць у краіну людзей без вынікаў тэсту было прынята з-за імклівага распаўсюджвання штаму "дэльта".

"Штодня мяжу Латвіі з трэцімі краінамі ў абодвух напрамках перасякаюць прыкладна 300 чалавек, і 90% гэтай колькасці складаюць дальнабойнікі, якія ўвозяць у краіну параўнальна мала выпадкаў COVID-19", — заявіў на пасяджэнні ўрада міністр паведамлення (транспарту) Рэспублікі Таліс Лінкайтс.

Тым не менш дальнабойшчыкам тэст будзе патрэбен. Ад тэставання вызваленыя толькі дзеці малодшыя за 12 гадоў, а таксама дыпламаты і члены іх сем'яў, латвійскія ці замежныя дыпламатычныя кур'еры.

У Расіі гэты штам справакаваў вялікі рост захворвання. Напрыканцы чэрвеня носьбіты "дельта" былі выяўлены і у Беларусі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі