"Прыляцелі з Расіі": польскія памежнікі пра мігрантаў, якія ідуць з Беларусі

Машына польскіх памежнікаў / twitter.com/Straz_Graniczna
Машына польскіх памежнікаў / twitter.com/Straz_Graniczna

За 26 лістапада незаконна трапіць з Беларусі ў Польшчу спрабавалі 44 чалавекі. Сярод іх былі грамадзяне Шры-Ланкі, Емена і Сірыі. Замежнікі прыляцелі ў Беларусь з Расіі, распавядаюць польскія памежнікі.

Усяго ў лістападзе памежная служба Польшчы зафіксавала 2 тысячы спробаў незаконнага перасячэння мяжы. У лістападзе 2021 года мігранты спрабавалі трапіць з Беларусі ў Польшчу 8,9 тысяч разоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі