Прыняты закон, які дазваляе змену знешнасці прапагандыста за дзяржаўны кошт
21 красавіка Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі ўхваліў законапраект аб змене ранейшага закона "Аб дзяржаўнай абароне суддзяў, службовых асоб праваахоўных і кантралюючых (наглядных) органаў, супрацоўнікаў органа дзяржаўнай аховы". Як паведамляе БЕЛТА, яго прадстаўляў міністр унутраных спраў Іван Кубракоў.
Паводле яго слоў, летась і ў пачатку гэтага года на адрас міліцыянераў, суддзяў паступалі пагрозы "ў сувязі з выкананнем імі службовых асабавязкаў". Шматлікія пагрозы атрымлівалі і "проста асобы з грамадзянскай пазіцыяй — настаўнікі, артысты, журналісты" — людзі, якія падтрымліваюць дзейную ўладу (у тым ліку і прапагандысты).
Таму ў законапраект унесены панятак, як іншыя асобы, якія знаходзяцца пад абаронай, адзначыў міністр.
Ступень абароны будзе вызначацца міліцыяй з улікам ступені пагрозы.
"Камусьці дастаткова, магчыма, проста змяніць месца працы ці месца жыхарства, а камусьці неабходныя змены знешнасці, — кажа Кубракоў. — Якія меры абароны прымяняць да той або іншай асобы будуць вызначаць супрацоўнікі органаў унутраных спраў на падставе аналізу тых пагрозаў, якія паступаюць".
Фінансавацца гэта будзе дзяржавай.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.