Прыпыняе працу консульская служба пасольства Беларусі ў Японіі

Токіа

Токіа / Reuters

З 10 лютага прыпыняе працу консульская служба пасольства Беларусі ў Японіі. З чым звязанае гэтае рашэнне, не ўдакладняецца. Па консульскую дапамогу грамадзянам РБ прапануецца звяртацца "ў любую бліжэйшую замежную ўстанову Рэспублікі Беларусь" (напрыклад, у пасольства ў Сеуле).

Калі консульская служба пасольства ў Японіі адновіць працу, невядома. Дыпламаты толькі абяцаюць "размясціць дадаткова" інфармацыю на гэты конт.

У Беларусі праходзіць суд над японцам Наканісі Масатосі, якога абвінавачваюць у шпіянажы. Японскіх дыпламатаў на працэс не пусцілі. Беларускія праваабаронцы прызналі японца палітвязнем. Летась у нашай краіне затрымлівалі яшчэ аднаго грамадзяніна Японіі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі