Прысуд бацькам, якія забілі трохгадовага сына, пакінуты без змен
Анастасія і Аляксандр Таратуты
Вярхоўны Суд пакінуў без змены прысуд бацькам забітага трохгадовага Сямёна Таратуты. Апеляцыю разглядала судовая калегія па крымінальных справах Вярхоўнага суда.
48-гадовы Аляксандр Таратута асуджаны на смяротнае пакаранне. яго 37-гадовая жонка Анастасія асуджаная на 25 гадоў калоніі строгага рэжыму.
"Разгледзеўшы крымінальную справу і праверыўшы довады апеляцыйных скаргаў, судовая калегія па крымінальных справах Вярхоўнага Суда з улікам меркавання пракурора пакінула прысуд суда першай інстанцыі без змены, а апеляцыйныя скаргі абвінавачаных і іх абаронцаў – без задавальнення", — пракаментавала прадстаўніца Генпракуратуры Таццяна Гракун.
Трагедыя адбылася ў Слуцку на пачатку 2023 года. Таратуты ў п'яным стане забілі свайго трохгадовага сына Сямёна на вачах у іншых сваіх дзяцей. Перад гэтым яны таксама яго неаднаразова збівалі.
У Таратутаў засталіся трое дзяцей — 1, 4 і 13 гадоў. Пасля арышту бацькоў іх адправілі ў прытулак.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.