28 чалавек прыцягнулі да адказнасці праз забойства 3-гадовага хлопчыка ў Слуцку
Анастасія і Аляксандр Таратуты на судзе
28 службовых асоб, якія своечасова не прадухілілі забойства бацькамі трохгадовага хлопчыка ў Слуцку, прыцягнутыя да адказнасці. Пра гэта заявіў віцэ-прэм'ер Ігар Петрышэнка, піша газета "СБ. Беларусь сегодня".
Некаторым чыноўнікам Слуцкага райвыканкама пагражае пазачарговая атэстацыя.
Раней паведамлялася, што супроць некаторых службовых асобаў, якія мусілі займацца прафілактыкай сям'і, пачалі і крымінальныя справы.
Як распавядала Еўрарадыё, у студзені 2023 года жыхары Слуцка Анастасія і Аляксандр Таратута да смерці збілі свайго трохгадовага сына ў прысутнасці іншых сваіх дзяцей. Маці асудзілі на 25-гадовае пазбаўленне волі, бацьку прысудзілі расстрэл.
Пазней прайшоў яшчэ адзін суд, на якім іх пазбавілі бацькоўскіх правоў на ўсіх дзяцей.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.