Прысуд маладафронтаўцу Уладзіміру Яроменку пакінулі ў сіле

Такое рашэнне ўхваліў 12 лістапада Мінскі гарадскі суд. Ён адхіліў скаргу хлопца на прысуд Першамайскага раённага суда. Яроменак хоча абскарджваць гэтае рашэнне ў Вярхоўным судзе, але не верыць у станоўчы вынік, інфармуе Радыё "Свабода".



20 жніўня Першамайскі суд Мінску прызнаў яго вінаватым у парушэнні правілаў прафілактычнага нагляду і асудзіў на 3 месяцы арышту ў арыштным доме.



Фота — svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі