Прызначаная дата нацыянальнай талакі ў Курапатах

Мэта акцыі — прыбраць смецце, хмызняк і сухое галлё, расчысціць сцежкі паміж магіламі.


Як інфармуе Радыё Свабода, у талацэ возьмуць удзел ініцыятыва "Уратуем Курапаты", Партыя БНФ, Аб'яднаная грамадзянская партыя, "Беларускі рух", аргкамітэт БХД, "Гавары праўду", "Малады фронт", "Zмена" ды іншыя арганізацыі.


У першы дзень талакі, 25 траўня, валанцёры збяруцца а 12-й гадзіне ля Крыжа Пакуты.


Нагадаем, Курапаты — гэта урочышча пад Мінскам, дзе ў 1937-1941 гадах савецкія карныя органы расстралялі, паводле розных падлікаў, ад 40 да 200 тысяч чалавек. Дагэтуль там здараюцца акты вандалізму.
 

Фота — bymedia.net
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі