Пуцін і Назарбаеў: Дамова аб Еўразійскім эканамічным саюзе цалкам гатовая

У цэнтры ўвагі — пытанне падпісання Дамовы аб Еўразійскім эканамічным саюзе. Перад ад'ездам Лукашэнка яе раскрытыкаваў. Кіраўнік нашай краіны ўчора заявіў, што сёння будзе весці "цяжкія, складаныя перамовы" з Пуціным у Астане. Ці былі яны, невядома. БЕЛТА цытуе наступныя словы Аляксандра Лукашэнкі:
"Беларусь не патрабуе ніякіх саступак у працэсе еўразійскай інтэграцыі, з'яўляючыся разам з Расіяй і Казахстанам удзельнікам раўнапраўнага працэсу".



Расійскі прэзідэнт сёння заявіў на паседжанні Вышэйшага еўразійскага эканамічнага савета, што дакумент "цалкам гатовы да падпісання". Уладзімір Пуцін адзначыў, што "Еўразійскі эканамічны саюзе будзе працаваць на ўніверсальных празрыстых прынцыпах, зразумелых для ўсіх, у тым ліку нормаў і прынцыпаў Сусветнай гандлёвай арганізацыі", інфармуе РІА "Новости".


Прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў пацвердзіў гатоўнасць дамовы да падпісання і ён "задавальняе ўсе бакі". Назарбаеў адзначыў, што дакумент "мае гістарычнае значэнне для будучага Расіі, Казахстана і Беларусі".


 


Фота — ria.ru

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі