Пуцін — Лукашэнку: Ведаю, спраў многа, але вы прыехалі (відэа)
У чацвер завяршыўся рабочы візіт кіраўніка Беларусі ў Расію. Ён быў раптоўны — раней не планаваўся.
Расійскі прэзідэнт падзякаваў Лукашэнку за тое, што той знайшоў час прыехаць. "Ведаю, што вы цяпер рыхтуецеся і да гэтага свята (Дня Перамогі), і да чэмпіянату свету па хакею, спраў шмат, тым не менш, вы знайшлі час, прыехалі, — цытуе словы Уладзіміра Пуціна БЕЛТА. — Мне здаецца, гэта натуральна, Расія і Беларусь як былыя складныя часткі Савецкага Саюза ўнеслі вялізны ўнёсак і панеслі вялізныя страты ў барацьбе з нацызмам. Таму быць у гэтыя дні разам — натуральная справа".
Нагадаем, у сераду Аляксандр Лукашэнка сустрэўся ў Маскве з расійскім прэм'ерам Дзмітрыем Мядзведзевым, у чацвер — з прэзідэнтамі Расіі, Арменіі, Кыргызстана і Таджыкістана. Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін гаварылі пра сітуацыю ва Украіне. Лукашэнка параўнаў трагедыю ў Адэсе з беларускай вёскай Хатынь, спаленай нацыстамі падчас вайны. Ён прапанаваў каардынаваць дзеянні Беларусі і Расіі па Украіне. Таксама кіраўнік Беларусі прапанаваў Пуціну падумаць аб правядзенні параду беларускіх і расійскіх вайскоўцаў на Краснай плошчы ў гонар 70-х угодкаў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
Фота — ria.ru