Пуцін патлумачыў, чаму Лукашэнка не замкнуў Беларусь падчас COVID-19
Уладзімір Пуцін / kremlin.ru
Аляксандр Лукашэнка разумеў усю пагрозу каранавіруса, але магчымасці закрыць эканоміку ў яго не было з-за недастатковай колькасці рэсурсаў. Такую заяву зрабіў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін 22 кастрычніка падчас пасяджэння дыскусійнага клуба "Валдай".
Пуцін распавёў, што шмат разоў размаўляў з Лукашэнкам пра каранавірус і той прызнаваўся, што "быў вымушаны проста захаваць дзеяздольнасць эканомікі".
Прэзідэнт Расіі адзначыў, нягледзячы на тое, што ў Беларусі не было каранціну, сітуацыя ў краіне не горшая, чым у шматлікіх іншых краінах.
Пуцін таксама заявіў, што ў Расіі падобнага выбару не было і няма. У першую чаргу — гэта людзі, іх здароўе і жыццё. Паводле яго слоў, у Расіі не плануюць уводзіць жорсткія абмежаванні з-за каранавіруса.
Увесну Расія ўвяла карантын. Грамадзяне былі адпраўленыя ў аплачваемы адпачынак. У Беларусі карантыну не было, краіна таксама не зачыняла свае межы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.