Пуцін павіншаваў Лукашэнку з Калядамі і Новым годам
Уладзімір Пуцін / Фота: Reuters
Як паведамляе прэс-служба расійскага прэзідэнта, Уладзімір Пуцін сёння накіраваў віншавальныя пасланні найвышэйшаму кіраўніцтву замежных краін і кіраўнікам міжнародных арганізацый. У тым ліку Аляксандру Лукашэнку.
У віншаванні гаворыцца, што, нягледзячы на цяжкі год, Беларусі і Расіі "ўдалося дасягнуць важкіх вынікаў на розных кірунках". Пуцін выказаў надзею на працяг у наступным годзе працы па нарошчванні ўзаемавыгадных двухбаковых сувязяў, умацаванню саюзнай дзяржавы, ЕўрАзЭС, АДКБ, а таксама СНД.
Паводле слоў расійскага лідара, "усё гэта адпавядае інтарэсам дзвюх краін, ідзе ў рэчышчы ўмацавання бяспекі і стабільнасці на еўразійскай прасторы".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.