Пуцін перад перамовамі ў Сочы: хутка газ нам будзе непатрэбны
"Хутка газ нам будзе непатрэбны!", — заявіў Уладзімір Пуцін. Расійскі прэзідэнт пажартаваў падчас размовы з навукоўцам пра сілу сонечнай энергіі. Відэа змясціў у Twitter "Крамлёўскі пул", які нагадаў, што ў Сочы 7 лютага пройдуць перамовы кіраўнікоў Беларусі і Расіі "па праблеме нафты і газу, якая зацягнулася".
Накануне переговоров в Сочи по затянувшейся проблеме нефти и газа Лукашенко проводит совещание по "эффективной работе ТЭК". Ну а Путин обсуждает с ученым силу солнечной энергии и шутит, что "газ нам в скором времени будет не нужен" pic.twitter.com/ueVF0MSGjv
— Кремлевский пул РИА (@Kremlinpool_RIA) February 6, 2020
Аляксандр Лукашэнка прыляцеў у Сочы ў чацвер. Чакаецца, што ён абмяркуе з Уладзімірам Пуціным усе "праблемныя пытанні" ў беларуска-расійскіх адносінах. Падчас нядаўняй паездкі ў Добруш Лукашэнка гаварыў пра тое, што гэта будзе "момант ісціны". Як вядома, наша краіна не мае дамовы на пастаўкі расійскай нафты ў 2020-м, пастаўкі газу працягнуты толькі на два першыя месяцы года.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.