Пуцін — пра Беларусь: мы ў гэтыя пытанні не лезем

Пуцін — пра Беларусь: мы ў гэтыя пытанні не лезем

29 кастрычніка на форуме "Расія кліча!" расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін выказаўся пра сітуацыю ў Беларусі. Паводле яго слоў, пытанне з прэзідэнцкімі выбарамі ў нашай краіне павінны вырашаць самі беларусы — народ і кіраўніцтва. "Мы ў гэтыя пытанні не лезем", падкрэсліў Пуцін.

Прэзідэнт Расіі назваў прапанову Аляксандра Лукашэнкі аб канстытуцыйнай рэформе "крокам насустрач апанентам". Уладзімір Пуцін лічыць, што было б правільна, каб у працэс урэгулявання ўключыліся ўсе палітычныя сілы Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі