Пуцін прыехаў у госці да Лукашэнкі без улюбёнага тэрмакубка

Пуцін і Лукашэнка / Прэс-служба Лукашэнкі
Пуцін і Лукашэнка / Прэс-служба Лукашэнкі

Уладзімір Пуцін не ўзяў у Беларусь свой улюбёны тэрмакубак, з якім яго бачылі ў іншых паездках. Напрыклад, на саміце G20, які праходзіў у японскім горадзе Осака ў канцы чэрвеня, прэзідэнт Расіі піў толькі з белага тэрмакубка з расійскім гербам. Да напояў, расстаўленых на стале, Пуцін не дакранаўся.

Путин приехал в гости к Лукашенко без любимой термокружки
НТВ

А вось у гасцях у Аляксандра Лукашэнкі прэзідэнт Расіі піў са звычайнага посуду, тэрмакубка фатографы не заўважылі. Няўжо ён забыўся яго ў Осацы? Ці Пуцін давярае Лукашэнку значна больш, чым арганізатарам саміту G20?

Упершыню Пуцін з'явіўся з тэрмакубкам з залатым гербам Расіі ў 2014 годзе на сустрэчы з прэсай. Тады прэс-сакратар кіраўніка Расіі адказаў на пытанні журналістаў аб паходжанні аксесуара:

"Цяпер Пуцін п'е гарбату з такіх вось спецыяльных кубкаў-тэрмасаў не толькі на прэс-канферэнцыях, але і ў сваім працоўным кабінеце, і ў камандзіроўках. Гэты посуд спецыяльна заказалі для прэзідэнта. Гэта свайго роду тэрмас з накрыўкай".

У Осацы на фота нават трапіў момант, калі Уладзімір Пуцін чокаецца тэрмакубкам з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам:

Путин приехал в гости к Лукашенко без любимой термокружки
Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі