Пуцін прырос тэрыторыямі, Кабінет заварушыўся. Стрым з Аляксандрам Кныровічам
Дзяніс Пушылін з "ДНР" у Крамлі і Аляксандр Кныровіч у студыі Еўрарадыё
У сённяшнім стрыме з Аляксандрам Кныровічам мы хацелі пагутарыць пра беларускую медыцыну. Колькі зарабляе беларускі доктар? Хто будзе лекаваць беларусаў, калі 1000 медыкаў выехалі з Беларусі і працаўладкаваліся ў суседніх краінах? Але парадак дня ўнес свае карэктывы.
А 15-й па мінскім часе Пуцін абвясціў пра далучэнне Л/ДНР, а таксама Херсонскай і Запарожскай абласцей Украіны да складу Расіі. Па часе гэта супала з некалькімі заявамі з Кабінета прадстаўнікоў Святланы Ціханоўскай: Валерый Сахашчык заявіў пра стварэнне "Паспалітага Рушэння", а Аляксандр Азараў і сама Ціханоўская распавялі, як рэагаваць на павесткі пра мабілізацыю.
Усё гэта абмяркуем з Аляксандрам Кныровічам а 16-й па мінскім часе.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.