Пуцін, у прысутнасці Лукашэнкі, стаў на калені перад хлопчыкам Ванем (відэа)
Уладзімір Пуцін, у прысутнасці Аляксандра Лукашэнкі, стаў на калені перад хлопчыкам Ванем. У сераду кіраўнікі Беларусі і Расіі ў перапынку перамоваў наведалі гарналыжную трасу ў Сочы. Яе не перакрывалі, таму там было шмат звычайных людзей. Пуцін не ўтрымаўся і абняў нейкага хлопчыка, зрабіў з ім фота на памяць.
Дарэчы, у Сочы беларускі кіраўнік прыляцеў разам з малодшым сынам. Мікалай Лукашэнка таксама катаўся на лыжах.
В сине-чёрном лыжном костюме выступает Коля Лукашенко pic.twitter.com/KBjCHvOgsE
— Кремлевский пул РИА (@Kremlinpool_RIA) 13 февраля 2019 г.