Аляксандр Лукашэнка праслязіўся ў Сочы (відэа)
Аляксандр Лукашэнка праслязіўся ў Сочы. У сераду там праходзяць перамовы кіраўнікоў Беларусі і Расіі, якія працягнуцца і ў наступныя дні. Відэа, на якім можна пабачыць Лукашэнку і Пуціна, з'явілася ў Twitter. У яго пачатку беларускі кіраўнік выцірае насоўкай вочы. Расіяне жартуюць: "Са слязамі на вачах: Лукашэнка прыехаў у Сочы на перамовы з Пуціным".
Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін абмяркоўваюць праблемныя пытанні ў дачыненнях краін, у тым ліку пастаўкі беларускіх прадуктаў у Расію.