Лукашэнка паабяцаў Пуціну, што для расіян дрэнных гарэлкі і закускі не будзе
13 лютага ў Сочы праходзіць сустрэча кіраўнікоў Беларусі і Расіі. Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін абмяркоўваюць праблемныя пытанні ў дачыненнях краін. Лукашэнка заявіў, што "у кантэксце міжнародных адносін дачыненні Беларусі і Расіі непарушныя, хто б што ні пісаў і ні казаў". Ён падзякаваў Пуціну за падтрымку беларускай эканомікі і адзначыў, што яна — "фінішная вытворчасць расійскай эканомікі".
Як паведамляе БЕЛТА, Аляксандр Лукашэнка гаварыў падчас сустрэчы Уладзіміру Пуціну, што беларускія прадукты харчавання высокай якасці і наша краіна гатовая пастаўляць іх на расійскі рынак у патрэбных для ўсходніх суседзяў аб'ёмах.
"Якія б ні былі канфлікты і скандалы, вы павінны памятаць што мы ніколі расіянам не будзем пастаўляць ні дрэнную гарэлку, ні дрэнную закуску. Вы гэта дакладна павінны разумець", — сказаў беларускі кіраўнік. Ён нагадаў Пуціну, што ёсць усе магчымасці, каб "накарміць людзей якаснымі прадуктамі харчавання".