Пуцін звяртаўся да ЗША з прапановай замарозіць канфлікт ва Украіне — Reuters

Уладзімір Пуцін

Уладзімір Пуцін / Reuters

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін праз пасярэднікаў звяртаўся да ЗША з прапановай замарозіць канфлікт ва Украіне, піша Reuters са спасылкай на свае крыніцы ў РФ. Гэта было ў мінулым годзе. Па словах крыніц, Пуцін пасылаў сігналы і публічна, і ў прыватным парадку праз пасярэднікаў, у тым ліку праз арабскіх партнёраў на Блізкім Усходзе. Сутнасць сігналу была ў тым, што ён гатовы разгледзець пытанне аб спыненні агню ва Украіне, але саступаць нават частку захопленых украінскіх тэрыторый не хацеў.

Гэтыя "кантакты з амерыканцамі ні да чаго не прывялі", — паведаміла Reuters высокапастаўленая расійская крыніца. Па словах іншай крыніцы, амерыканцы праз пасярэднікаў паведамілі Маскве, што не будуць абмяркоўваць магчымае спыненне агню без удзелу Украіны. У выніку кантакты скончыліся правалам. Трэцяя крыніца, знаёмая з ходам абмеркаванняў, паведаміла, што амерыканцы не хацелі ціснуць на Кіеў.

Крыніца агенцтва ў ЗША са свайго боку заявіла, што ніякіх афіцыйных кантактаў не было. Яна таксама падкрэсліла, што Вашынгтон не будзе ўдзельнічаць у перамовах, у якіх не ўдзельнічае уркаінскі бок. Па словах расійскіх крыніц, пасярэднікі сустракаліся ў Турцыі ў канцы 2023 года. 

Пазней расійскае выданне РБК напісала, што атрымала каментар Дзрждэпартамента ЗША. Там заявілі, што "мы верныя прынцыпу "нічога аб Украіне без Украіны"

"Мы б не падтрымалі прымус Украіны аддаць тэрыторыю. Расія можа думаць, што шлях да спынення гэтай вайны ляжыць праз Вашынгтон. Гэта, вядома, няпраўда", — падкрэслілі ў Джярждэпартаменце ЗША.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі