Пуціну хлусяць пра пра становішча расійскай арміі ва Украіне. Інфу фільтруюць
Уладзімір Пуцін
Пуцін не валодае дакладнай інфармацыяй пра становішча расійскай арміі ва Украіне. Найбліжэйшае атачэнне хавае ад яго "непрыемныя дэталі". Пра гэта са спасылкай на крыніцы сцвярджае The Wall Street Journal .
У спецыяльных зводках, якія робяцца для Пуціна, робяць акцэнты на поспехах. Інфармацыя ў іх часам спазняецца на некалькі дзён, пакуль праходзіць праз усе "фільтры". У тым ліку праз гэта Пуцін працягвае верыць у нейкія "поспехі" сваёй арміі ва Украіне.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.