Пуціну не ўдасца даціснуць Лукашэнку на ўдзел у вайне — кіраўнік РНБА Украіны

Аляксей Данілаў / rbc.ua
Аляксей Данілаў / rbc.ua

Кіраўнік Рады нацыянальнай бяспекі і абароны (РНБА) Украіны Аляксей Данілаў мяркуе, што прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну не ўдасца даціснуць Аляксандра Лукашэнку на тое, каб Беларусь уступіла ў вайну супраць Украіны. Пра гэта Данілаў заявіў у інтэрв'ю рэсурсу РБК-Украіна.

Па словах Данілава, не трэба лічыць, што Лукашэнка такі просты. І "нягледзячы на тое, што Пуцін увесь час хоча яго ўмоўна "згвалціць", каб ён прыняў тыя ці іншыя патрэбныя РФ пастановы, Лукашэнка разумее, чым гэта ўсё можа скончыцца". Са слоў кіраўніка РНБА, ён не ведае, што павінна адбыцца, каб Пуціну ўсё ж такі ўдалося схіліць Лукашэнку да ўступлення ў вайну.

Данілаў таксама адзначыў, што ў беларусаў "няма ніякага жадання з намі ваяваць". І ў Кіеве цэняць той факт, што ўзброеныя сілы Беларусі на сёння не прымаюць прамога ўдзелу ва ўзброенай агрэсіі.  

"Некаторыя з нашых "гарачых галоў " кажуць, што нам трэба тэрмінова разварочваць войска і ісці на Беларусь і ўсё такое. Я хачу, каб мы ўсведамлялі, што для нас гэта вельмі небяспечная сітуацыя з улікам таго, што мы на сёння маем велізарную лінію фронту менавіта з РФ", — адзначыў Данілаў. Ён таксама заклікаў аддзяляць беларускі народ ад беларускіх уладаў і выказаў падзяку беларусам, якія ваююць на ўкраінскім баку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі