ПВК "Вагнер" у Беларусі абвясціла аб прыпыненні набору
![Вагнераўцы ў Беларусі / "Ваяр"](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-09/vahner-0709-1.jpg.webp?itok=qADuq53h)
Вагнераўцы ў Беларусі / "Ваяр" / "Ваяр"
Групоўка вагнераўцаў у Беларусі прыпыняе набор новых байцоў. Абвестка пра гэта з'явілася ў адкрытым чаце "Вагнера ў Беларусі" ад імя адміністратара чата, заўважыла Бі-Бі-Сі.
"Паважаныя супрацоўнікі кампаніі, сваякі байцоў і ўдзельнікі чата!!! У сувязі з апошнімі падзеямі набор у кампанію часова прыпынены. Для запісу ў рэзерв звяртацца ў кол-цэнтр", — гаворыцца ў абвестцы.
Большасць кіраўнікоў вагнераўцаў загінулі ў авіякатастрофе 23 жніўня разам з Яўгенам Прыгожыным. Пасля гэтага ў расійскіх СМІ сталі з'яўляцца паведамленні, што дзейнасць, якую вяла гэтая прыватная кампанія, плануе ўзяць на сябе Міністэрства абароны Расіі.
У Беларусі вагнераўцы апошнім часам таксама знізілі сваю актыўнасць. У сувязі з гэтым прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа заявіў, што поўнае закрыццё межыў з нашай краінай губляе актуальнасць.
![ПВК "Вагнер" у Беларусі абвясціла аб прыпыненні набору](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/vahner-0709-2.png.webp?itok=AMZaSzXB)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.