П'яны беларус так ірваўся на радзіму, што пачаў біцца з памежнікамі

П'яны беларус так ірваўся на радзіму, што пачаў біцца з памежнікамі

28 красавіка ў пункце пропуску "Камарын" памежнікі затрымалі грамадзяніна Беларусі, які вяртаўся на радзіму на аўтамабілі "Аўдзі", інфармуе прэс-служба Памежнага камітэта. 

Падчас афармлення дакументаў высветлілася, што мужчына нецвярозы. Ён не падпарадкаваўся законным патрабаванням памежнікаў, паспрабаваў супраціўляцца і пакінуць тэрыторыю пункта пропуску. "Для яго затрымання памежны нарад быў вымушаны выкарыстоўваць спецыяльныя сродкі", — гаворыцца ў паведамленні.

На мужчыну склалі адміністрацыйны пратакол за замах на незаконнае перасячэнне мяжы. А за супраціў супрацоўнікам міліцыі пры затрыманні ідзе праверка ў рамках Крымінальнага-працэсуальнага кодэкса. За гэтае правапарушэнне яму пагражае да двух гадоў пазбаўлення волі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі