П'яны мужчына ў Лунінцы скінуў 4-гадовага хлопчыка з гаўбца
Вечарам 9 траўня медыкі заявілі ў міліцыю, што ім даставілі на лячэнне чатырохгадовага хлопчыка, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.
Следчыя высветлілі, што ўначы 8 траўня маці пакінула дзіця з 44-гадовым знаёмым, а сама пайшла ў госці. П'яны мужчына выкінуў дзіця з гаўбца другога паверху. Хлопчыка каля дома знайшлі суседзі.
Следчы камітэт пачаў на мужчыну крымінальную справу паводле ч. 2 арт. 149 (наўмыснае прычыненне менш цяжкага цялеснага пашкоджання) Крымінальнага кодэкса.
Падчас допыту мужчына заявіў, што быў п'яны і не можа назваць прычыну свайго ўчынку.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.