Пяскоў: расійскія войскі пакінуць Беларусь пасля заканчэння вучэнняў

Пяскоў: расійскія войскі пакінуць Беларусь пасля заканчэння вучэнняў

Расійскія войскі пакінуць Беларусь пасля вучэнняў, заявіў прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў

"Ніхто ніколі не казаў, што расійскія войскі будуць заставацца на тэрыторыі Беларусі, пра гэта ніколі гаворкі не ішло", — перадае ТАСС яго словы.

Пяскоў падкрэсліў, што гаворка ідзе толькі пра ваенныя вучэнні, па завяршэнні якіх войскі вернуцца на свае пастаянныя месцы дыслакацыі.

Напярэдадні падчас сустрэчы з прэзідэнтам Францыі Эманюэлем Макронам такую ж заяву зрабў Уладзімір Пуцін

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі