Пяскоў: спадзяёмся, Пуціну ўдасца абмеркаваць з Лукашэнкам нафту 29 траўня

Reuters
Reuters

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін пакуль не абмяркоўваў са сваім беларускім калегам Аляксандрам Лукашэнкам агучаны днямі намер купляць нафту ў Казахстана. Пра гэта 23 траўня паведаміў прэс-сакратар расійскага лідара Дзмітрый Пяскоў.

Паводле яго слоў, у кіраўнікоў дзяржаў будзе магчымасць абмеркаваць гэтае пытанне на саміце ЕАЭС ў Нур-Султане, які адбудзецца 29 мая. "Мы спадзяёмся, што ўдасца на палях саміту ЕАЭС у Нур-Султане на наступным тыдні двум кіраўнікам дзяржаў пагаварыць, калі яны палічаць неабходным, у тым ліку і на гэтую тэму", прыводзіць словы Дзмітрыя Пяскова РІА "Новости".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі