Рабаў: Надвор'е ў Беларусі будзе the best!
Галоўны сіноптык Белгідраметэацэнтра прагназуе добрае надвор’е ўжо з сярэдзіны тыдня.
Галоўны сіноптык Белгідраметэацэнтра Дзмітрый Рабаў зрабіў для Еўрарадыё прагноз надвор’я на гэты тыдзень. Пачатак тыдня будзе халодным і вільготным, а вось пачынаючы з чацьвярга-пятніцы паветра пачне прагравацца. Па паўднёвым захадзе тэмпература паветра павысіцца да +17! Самы цёплы дзень тыдня — субота перад Вялікаднем.
Рабаў: “Пачатак тыдня будзе халодным, раніцай чакаюцца туман і ападкі, а вось пачынаючы з чацвярга ў Беларусь прыйдзе цяпло. Тэмпература днём – да +14 па паўднёвым захадзе, па астатняй тэрыторыі — +6...+12, ноччу кароткачасовыя дажды. У пятніцу без ападкаў, а вось самы цёплы дзень тыдня будзе субота: тэмпература паветра ноччу чакаецца каля нуля, а вось днём — +11...+17, па паўднёвым захадзе да +19 градусаў цяпла. У нядзелю могуць быць кароткачасовыя дажды, ноччу — +1...+7, ад +8 па поўначы, да +16...+18 на поўдні. Потым прагназуецца цяпло”.
Пры гэтым, як зазначае Дзмітрый Рабаў, халоднае надвор’е, якое зараз пануе над Беларусю, для гэтай пары — у межах кліматычнай нормы.