Работніц "Дываноў Брэста" просяць даносіць на калегаў (фота дакумента)
Анкету для ананімнага запаўнення распаўсюджвае кіраўніцтва прадпрыемства.
"Мы жывем у цяжкі час, калі канкурэнцыя расце хуткімі тэмпамі... Расія, Турцыя, Кітай, Бішкек... Каб выжыць, а тым больш квітнец, нам трэба змяняць наша мысленне і метады працы", — з гэтых словаў пачынаецца працоўная анкета.
Для паляпшэння якасці працы калектыва работніцам прапануецца адказаць на некалькі пытанняў. Па-першае, паведаміць хто з'яўляецца слабым звяном у брыгадзе і з чым з гэта звязана. Па-другое, унесці свае прапановы, як гэта можна выправіць.
"Запоўніўшы анкету добрасумленна, вы праявіце сябе як моцная асоба, якая гатовая да пераменаў, да лепшых умоваў і да лепшага заробку", — гаворыцца напрыканцы ўнутранага дакументу.