Работніка БМЗ абяцалі адпусціць пасля затрымання, але пачынаюць судзіць
Дзмітрый Шчарбін
Работніка БМЗ 29-гадовага Дзмітрыя Шчарбіна, якога сілавікі абяцалі адпусціць пасля затрымання, пачынаюць судзіць па крымінальным артыкуле ("Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы"). Суд пачнецца 16 лютага. Мужчыне пагражае да 5 гадоў зняволення, піша "Флагшток".
Шчарбіна жорстка затрымлівалі ў кастрычніку мінулага года, абвінавачвалі ва ўдзеле ў пратэстах 2020-га на прадпрыемстве. У тг-канале сілавікоў абяцалі, што Дзмітрыя Шчарбіна не будуць працягваць пераследаваць. І пасля размовы "ён можа спакойна жыць і працаваць". Аднак выйшла інакш.
Пасля згаданага затрымання Шчарбін так і не з'яўляўся ў сацсетках. Меркавалася, што яго маглі адправіць пад адміністрацыйны арышт. Але высветлілася, што распачатая крымінальная справа.
У Дзмітрыя Шчарбіна трое дзяцей.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.