Работнікаў АЗС абавязалі паведамляць на мытню, калі запраўляюцца кіроўцы з ЕС

Работнікаў АЗС абавязалі паведамляць на мытню, калі запраўляюцца кіроўцы з ЕС

Аператары АЗС, дзе дызпаліва прадаецца па звычайных коштах, абавязаныя паведамляць на мытню, калі ў іх запраўляюцца фуры з Еўрасаюза. Такое распараджэнне выдаў канцэрн "Белнафтахім", піша сайт, прызнаны экстрэмісцкім у Беларусі. 

Раней для гэтага транспарту ўвялі навіну: запраўляцца яны могуць на канкрэтных АЗС на памежных пераходах, дзе дызпаліва каштуе даражэй, чым для астатніх кіроўцаў. З 20 траўня ў Беларусі на некаторых запраўках кіроўцам грузавікоў з еўрапейскімі нумарамі прадаюць спецыяльны від дызпаліва — ДТ-Л-К5 ECO. Яно каштуе 3,58 рубля за літр. Звычайны "дызель" сёння каштуе амаль у паўтара раза танней — 2,38 рубля.

Аператары АЗС, як вынікае з новага распараджэння, абавязаныя адсочваць нумары фур, якія ў іх запраўляюцца. Калі гэта грузавік з нумарамі ЕС, то цягам 30 хвілін неабходна паведаміць пра гэта на мытню.

Гэтыя звесткі журналістам пацвердзілі на запраўках "Татбелнафтапрадукт" і "Беларуснафта". Самі работнікі АЗС у гутарцы ацанілі дакумент негатыўна. "Я за сябе магу сказаць: я не буду паведамляць", — пракаментаваў адзін з іх.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі