Работы на месцы правалу на вуліцы Клары Цэткін абяцаюць скончыць у пятніцу
Работы на месцы правалу праезнай часткі на вуліцы Клары Цэткін у Мінску абяцаюць скончыць да раніцы пятніцы. Пра гэта паведамляе тэлеканал СТБ. Тэлеканал "Беларусь 1" інфармуе, што работы скончацца ў першай палове дня. Рух на гэтай сталічнай вуліцы ад плошчы Багушэвіча да вуліцы Мяснікова закрыты для ўсіх відаў транспарту. А прычынай гэтаму здарэнне, якое адбылося 2 лістапада. З-за пашкоджання вадаправоднай сеткі на дарозе ўтварылася вялізная дзірка. На месцы працуе спецтэхніка. 6-метровую частку трубы замянілі і засыпалі, укладваецца асфальт.
Раніцай у чацвер з-за згаданых рамонтных работ на плошчы Багушэвіча ўтварыўся вялізны затор аўтатранспарту.