Рачкоў з Савета Рэспублікі: нельга выключаць верагоднасці ваеннага ўварвання
Улады Беларусі працягваюць палохаць пагрозай NATO. На гэты раз з артыкулам у газеце "СБ. Беларусь сегодня" выступіў старшыня пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Сяргей Рачкоў. Яго галоўны пасыл вынесены ў загаловак: "Калі нарошчванне ваеннага патэнцыялу NATO каля межаў Беларусі і Расіі працягнецца, нельга выключаць верагоднасці ўварвання". Таму Рачкоў прапануе "порах трымаць сухім". Ён звяртае ўвагу на неабходнасць павышаць гатоўнасць сіл АДКБ "для выканання задачаў па прызначэнні".
"Важна не толькі ўлічваць гэты фактар, але і рыхтавацца да адбіцця [атакі]", — мяркуе сенатар.
Раней падобныя заявы неаднаразова рабіў Аляксандр Лукашэнка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.