Рахункі hoster.by разблакаваныя пасля 52 дзён блакады

Рахункі hoster.by разблакаваныя пасля 52 дзён блакады

З кампаніі hoster.by знялі абмежаванні па разліках. Пра гэта сама кампанія паведаміла ў сацсетках. 

У кампаніі кажуць, што яны пачалі разлічвацца па пазыках за абсталяванне, ліцэнзіі, офіс, выплаты па реферальной праграме і заробкі супрацоўнікам. 

Ператрус у hoster.by адбыўся 18 траўня — тады ж, як і ў TUT.by. Рахункі кампаніі былі заблакаваныя, а дырэктара Сяргея Павалішава затрымалі. Ён дагэтуль знаходзіцца пад вартай. 

Рахункі кампаніі былі заблакаваныя 52 дні. 

"За гэтыя 52 дні нам удалося ўсталяваць новыя маршрутызатары ў дата-цэнтрах, працягваць паляпшаць нашу інфраструктуру: мы зрабілі магутную платформу абароненага хостынгу для захоўвання персанальных даных і працы плацежных сістэм", — падкрэслілі ў hoster.by. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі