Ракетны комплекс заехаў у дом пад Асіповічамі — гаспадыня цудам ацалела

У вясковы дом заехаў ракетны комплекс / TUT.BY​
У вясковы дом заехаў ракетны комплекс / TUT.BY​

У вёсцы Маісеевічы Асіповіцкага раёна раніцай 5 красавіка здарылася незвычайнае ДТЗ. У адзін з вясковых дамоў заехаў тактычны ракетны комплекс "Точка-У" і знёс частку будынка, паведамляе TUT.BY.

Гаспадыня дома, 85-гадовая Ганна Мікалаеўна, у той момант выйшла ў двор. Дзякуючы гэтаму ўратавалася. Але хуткую жанчыне ўсё роўна давялося выклікаць — ад убачанага ў яе падняўся ціск. Прыязджаў і экіпаж ДАІ.

Падрабязнасці інцыдэнту журналістам расказала дачка гаспадыні Валянціна Рыгораўна, якая якраз заехала адведаць маці. Яна таксама ў момант здарэння была на вуліцы.

Паводле яе слоў, каля 10 гадзін раніцы яна пачула жудасны трэск і ўдар. Калі выбегла за плот, убачыла вайсковую тэхніку, якая заехала ў сцяну дома. За рулём быў меркавана салдат тэрміновай службы — "зусім малады хлопец", расказала жанчына. Па яго словах, яны рухаліся ў бок Слуцка.

"А тут у нас у вёсцы паварот круты. Я не ведаю, з якой хуткасцю яны ехалі, хоць у нас стаіць абмежаванне ў 40 км/г, але, відавочна, не справіліся з кіраваннем і ўрэзаліся ў дом", — расказала Валянціна Рыгораўна.

Ракетный комплекс въехал в дом под Осиповичами — хозяйка чудом уцелела
У момант ДТЗ людзей у доме не было / TUT.BY

Вайскоўцы паабяцалі жанчынам кампенсаваць шкоду.

"У доме і печка паехала, і сцяны няма. Я не ведаю, у якім стане знаходзяцца канструкцыі ў цэлым — для ацэнкі гэтага патрэбныя спецыялісты. Але вось візуальна дом "паехаў" — ён перакошаны", — кажа Валянціна Рыгораўна.

Паколькі жыць у такім доме немагчыма, яна вырашыла забраць маці да сябе ў Асіповічы.

У Міністэрстве абароны пазней паведамілі, што па факце ДТЗ распачатая праверка. Там таксама ўдакладнілі, што ракетны дывізіён накіроўваўся на палігон Гожскі. Салдат тэрміновай службы не справіўся з кіраваннем і "зачапіў кут жылога дома". Дом гаспадарам адрамантуюць, запэўнілі ў прэс-службе абароннага ведамства.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі