Раналду ўстанавіў новы рэкорд

Раналду ўстанавіў новы рэкорд

Крышціяну Раналду ўстанавіў новы рэкорд. Нападаючы партугальскай зборнай стаў другім чалавекам у гісторыі футбола, які забіў у складзе нацыянальнай каманды 100 галоў. Адбылося гэта ў Стакгольме ў матчы Лігі нацый са зборнай Швецыі — 2:0. Ён прайшоў без заўзятараў, што вельмі засмуціла Раналду.

Вядома, што першым 100 галоў за сваю зборную забіў іранец Алі Даеі. На яго рахунку 109 галоў. У Крышціяну Раналду 101 гол у 165 матчах. І ён мае шанец выйсці на першае месца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі